Вы знаходзіцеся на стартавай старонцы дыстрыбутыву ALT Linux 4.0 Terminal. Дыстрыбутыў настроены й гатовы да працы, можна пачынаць. Мы спадзяемся, што нашая праца будзе для Вас карыснай.
Каманда распрацоўшчыкаў ALT Linux
Для пачатку зазірніце ў галоўнае мэню — хутчэй за ўсё там Вы адшукаеце ўсё неабходнае для штодзённай працы: вандроўнік па павуціньню, канцылярскія й мультымэдыя дастасаваньні... Аднак у дыстрыбутыве ALT Linux 4.0 Terminal ёсьць і шмат іншага (асабліва калі ў Вас пашыранае выданьне на DVD).
Аб тым, як прагледзіць сьпіс даступных дастасаваньняў і ўсталяваць патрэбныя пакеты, напісана ў нашай дакумэнтацыі. Яшчэ там напісана аб тым, як настроіць сыстэму, як яна ўладжаная, чым ALT Linux адрозьніваецца ад Linux і адкуль яны узяліся, што такое вольнае ПЗ, і дзе знаходзіцца тая грамада распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў, стасункі з якой могуць прынесьці шмат карысьці.
На Вашым кампутэры:
У сеціве: